Знайсці
30.07.2019 / 12:4018РусŁacБел

Бывай, пане Манюшка! На адкрыцці сезона ў Беларускай оперы — ніводнага твора беларускіх кампазітараў

Піша доктар гісторыі (і меламан) Аляксандр Белы.

На фота: опера Verbum Nobile («Слова гонару») Станіслава Манюшкі ў пастаноўцы тэатра «Галерэя», 2013 год, Мінск. Фота Сяргея Гудзіліна.

Смутак выклікаў анонс канцэрта «Шэдэўры сусветнай оперы», якім Нацыянальны акадэмічны вялікі тэатр оперы і балета Беларусі адкрые новы сезон 18 верасня ў камернай зале імя Ларысы Александроўскай. Як анансуецца, падчас канцэрту прагучаць арыі і дуэты — выбітныя ўзоры рускай і заходнееўрапейскай музыкі Мікалая Рымскага-Корсакава, Пятра Чайкоўскага, Аляксандра Барадзіна, Мадэста Мусаргскага, Джузэпэ Вердзі, Джакама Пучыні, Каміля Сен-Санса. Хачу ўдакладніць, што смутак выклікаюць не самі гэтыя кампазітары, але адсутнасць у гэтым паважным спісе хоць якога намёку на нацыянальны музычны пантэон.

Скандальнай выглядае адсутнасць у ім твораў Станіслава Манюшкі, чый 200-гадовы юбілей мы святкуем сёлета. Хаця вось толькі што, здавалася, ў маі у Оперы з вялікім поспехам адбыліся 2 канцэрты, адзін з якіх у значнай ступені быў прысвечаны менавіта опернай спадчыне Манюшкі. У юбілейных прамовах і артыкулах гучалі дыфірамбы ў адрас нашага геніяльнага земляка, але мне тады падумалася: што будзе калі юбілей праміне?

І вось калі ласка: выбітныя ўзоры рускай і заходнееўрапейскай музыкі, але не тутэйшай, беларускай ды літвінскай. Ну ў якой яшчэ краіне свету такое магчыма? Канечне, опернае мастацтва — адно з самых касмапалітычных. Але цяжка уявіць брытанскую оперную сцэну без Пёрсела і Гілберта з Саліванам, рускую — без тых жа Чайкоўскага ды Барадзіна. Нашу, як высвятляецца — без Манюшкі і ўвогуле без любых нашых кампазітараў — можна. Гэта датычыць усяго рэпертуару тэатру, які называе сябе «Вялікім» і «Нацыянальным». Не толькі ў інаўгурацыйным канцэрце, але і ў рэпертуары ў цэлым, год за годам. Складаецца ўражанне, што кіраўніцтва Оперы наўмысна пазбягае нацыянальнага рэпертуару. Сезон адкрывае «Князь Ігар», на інаўгурацыйным канцэрце — ніводнага беларускага твора. 

Параўнайце з адкрыццём сезона ў Пражскай Оперы: акрамя Джардана і Вердзі прагучаць і Дворжак, і Сметана, і Яначэк.

Крыўда і бяссілле. Стварыў петыцыю на Change.org «Вярніце творы Манюшкі ды іншых «тутэйшых» кампазітараў у рэпертуар Нацыянальнага тэатра!».

Аляксандр Белы

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930