Знайсці
30.07.2019 / 12:2616РусŁacБел

Электрасамакат ляцеў па Арлоўскай 75 км/г. ДАІ думае, што з гэтым рабіць

У Мінску электрычны самакат рухаўся з рэкорднай хуткасцю — ажно 75 км/г — і патрапіў на камеру фотафіксацыі. Незвычайны выпадак адбыўся 19 ліпеня ў 21:04 па вуліцы Арлоўскай у Мінску.

Пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі ў арганізацыі «Бяспечныя дарогі Беларусі», якая займаецца фіксацыяй фактаў парушэння хуткасці на дарогах. 

Гэта персанальны, а не пракатны самакат. Яго хуткасць не абмежавана блакіроўкай. Фота прадастаўлена СЗАТ «Бяспечныя дарогі Беларусі»

У арганізацыі адзначаюць, што фармальна чалавек на самакаце парушыў хуткасны рэжым. На тым участку, як і на звычайнай аўтадарозе, абмежаванне хуткасці — 60 км/г. Праз гэтае парушэнне і адсутнасць рэгістрацыйных нумароў з самакатчыкам будзе разбірацца міліцыя. Інфармацыя перададзена туды. 

«Раней мы фіксавалі перавышэнне хуткасці нават бронетранспарцёрам і роварам, але перавышэнне хуткасці электрасамакатам — першае», — дадаюць у арганізацыі.

ДАІ абяцае ў найбліжэйшы час скарэктаваць правілы дарожнага руху, дадаўшы туды асобную катэгорыю «сродкі персанальнай мабільнасці». У яе будуць уваходзіць электрасамакаты, сегвэі і іншыя папулярныя тэхнічныя навінкі.

Аднак пакуль што электрасамакаты знаходзяцца па-за прававым полем. На іх не распаўсюджваюцца правілы дарожнага руху, сфармуляваныя для механічных транспартных сродкаў, ні для мапедаў, ні для веласіпедаў.

Не рэгламентаваныя месцы іх руху, дапушчальнай хуткасці ў гэтых месцах і адказнасць за парушэнні.

Пры патэнцыйнай высокай хуткасці самакат ніяк не абазначаны на дарозе, у яго няма люстэркаў задняга віду і паваротнікаў. Часам яго проста не відаць.

Нарэшце, на самакаты сядаюць у тым ліку дзеці і людзі без правоў, шлемамі карыстаюцца рэдка, што бачна і ў гэтым канкрэтным выпадку.

Першая разбітая галава пры захаванні гэтай анархіі — толькі справа часу. 

Апытанка

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера