Даслаць навіну
Знайсці
29.07.2019 / 17:46 3

Падлічылі, колькі мінчукоў аплачваюць праезд у трамваі банкаўскай картай

Жыхары Мінска кожны дзень аплачваюць банкаўскай картай каля 1000 паездак у трамваі. Такую інфармацыю сабраў БПС-Сбербанк падчас пілотнага праекта на мінскім маршруце №6, які курсіруе паміж Серабранкай і Зялёным Лугам. Банк ужо гатовы маштабаваць тэхналогію на ўвесь наземны транспарт у Мінску.

Павялічыць выяву

Попыт на аплату праезду карткай расце штомесяц з апярэджаннем прагнозных паказчыкаў праекта. Тэхналогію запусцілі ў канцы траўня, і з таго часу непасрэдна ў трамваі карткай і смартфонам былі аплачаныя 50 тысяч паездак. У ліпені актыўнасць пасажыраў вырасла на 8%.

«Тэхналогія аказалася вельмі папулярнай. І хоць мы яшчэ не завяршылі пілотны этап праекта, ужо ясна, што ён запатрабаваны пасажырамі. Кожны дзень расце колькасць тых, хто карыстаецца магчымасцю зручнай аплаты праезду ў трамваі. Сярод іх ёсць і замежнікі з карткамі, выпушчанымі за мяжой. Падчас правядзення Еўрапейскіх гульняў мы зафіксавалі рост колькасці транзакцый па картках замежных банкаў амаль на 30%, — адзначыла выканаўчы дырэктар БПС-Сбербанка Марына Асіпоўская. — Сёння банк гатовы да поўнафарматнага пашырэння праекта на ўвесь наземны транспарт Мінска».

Бескантактавымі карткамі зараз можна разлічвацца ва ўсіх трамваях шостага маршруту. У будучыні тэхналогію плануецца маштабаваць на ўвесь наземны транспарт Мінска. Сэрвіс запрацуе не толькі ў астатніх маршрутах трамвая, але і ў аўтобусах і тралейбусах.

Сэрвіс з'яўляецца «адкрытым». Ён падтрымлівае карткі любога банка і «сябруе» з трыма аплатнымі сістэмамі: Visa, Mastercard і Белкарт-Maestro з бескантактавым інтэрфейсам. Таксама можна разлічвацца ў трамваі з дапамогай смартфона, бірулькі, гадзінніка і іншых прылад з падтрымкай тэхналогіі NFC.

Для аплаты трэба паднесці картку да валідатора, замацаванага на поручні, дачакацца гукавога сігналу і тэкставага паведамлення. Кошт праезду — 60 капеек, што аналагічна кошту папяровага талона. Вывучыць гісторыю паездак і расходаў можна ў асабістым кабінеце пасажыра на сайце сістэмы Paybycard. Там жа можна ўдакладніць статус банкаўскай карты і атрымаць электронны карт-рахунак.

Тэхналогія таксама паспяхова працуе ў мінскім метро і цягніках гарадскіх ліній Беларускай чыгункі. Агулам на ўсіх відах грамадскага транспарту толькі ў чэрвені банкаўскімі карткамі разлічыліся больш за 1,5 млн разоў. Пілотны праект на наземным транспарце БПС-Сбербанк рэалізуе разам з ГП «Мінсктранс» і IBA Group.

NN.by

7
Скураныя крылы / адказаць
29.07.2019 / 18:34
І адразу пытанне: адсотак, які бярэ банк за пералічэнне грошай?
 
3
Vasil Shelekhaw / адказаць
29.07.2019 / 20:59
Скураныя крылы, адсотак плоціць Мінсктранс, а не Вы, таму не бачу прычын для хваляванняў. Кіёск Белсаюздрука таксама плоціць банку адсотак, калі Вы там квіток набываеце карткай. Гэта можа быць 0,1, 0,3, ці нават 0,5 адсоткаў. Дробязь. Затое, у выгадзе ўсе — пасажыру зручна, у Мінсктранса можа стаць больш кліентаў (і прыбытак адпаведна), ну і банк таксама рады зарабіць.
2
Скураныя крылы / адказаць
29.07.2019 / 21:56
Vasil Shelekhaw.   Плоцім мы (у выніку), а не Мінсктранс з БПС-Сбербанкам. Таму і цікавіць: на які адсотак яны дамовіліся.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31