Даслаць навіну
Знайсці
29.07.2019 / 15:26 39

Святлана Алексіевіч: У жыцці я кахала і мужчын, і жанчын

Павялічыць выяву

У вялікім інтэрвію польскаму выданьню Gazeta Wyborcza беларуская нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч распавяла пра працу над кнігай пра каханьне. Вытрымкі з гутаркі публікуе радыё «Свабода».

— Як на сёньняшнія стандарты, вы доўга пішаце свае кнігі?

— Хутчэй не выходзіць. Раман кожны год? Не ўяўляю сабе. У нас ёсьць такі пісьменьнік — прашу ня згадваць прозьвішча, — які выдаў вялікую кнігу пра Акуджаву, а праз год — пра Пастэрнака [гаворка вядзецца пра расійскага пісьменніка Дзмітрыя Быкава — «НН»]. Як гэта магчыма? Бо ж Пастэрнак — гэта цэлы велізарны сусьвет!

Каб напісаць кнігу, я мушу апытаць тысячу людзей. І ня так, што прыйшла, запісала — і гатова. Калі я адчуваю, што гэта мая гераіня, я сустракаюся зь ёй шмат разоў. Тэлефаную ёй, пішу. Я мушу ткаць у часе, задаваць адпаведныя пытаньні. У апавяданьні ня можа быць дзір.

Цяпер я пішу кнігу пра каханьне і спачатку хацела зрабіць 50 жаночых апавяданьняў і 50 мужчынскіх, але праз тры гады я зарыентавалася, што ня здолею прабіцца да мужчын. Што тое, што я пра іх напішу, будзе можа і цікавым, але павярхоўным і банальным. Гэта ня будзе літаратура высокае клясы. Бо я ня здолею спытацца ў іх, як належыць.

Калі я напісала «У вайны не жаночае аблічча», Адамовіч, дзякуючы якому я знайшла свой шлях, сказаў: «Якое шчасьце, што гэта пісаў ня я. Мне б не прыйшлі ў галаву сотні пытаньняў, якія ты задала, бо я мужчына». Гэтак сама ў мяне з каханьнем. Цяжка, я напішу гісторыю пра каханьне жанчын.

— Ці ў кнізе будзе таксама пра каханьне жанчын да жанчын?

— Вядома. Каханьне — гэта каханьне. Важна, што цуд здарыўся, а з кім — гэта ўжо менш істотна. Я сама кахала ў жыцьці і жанчын, і мужчын.

Таксама Сьвятлана Алексіевіч расказала пра свае пляны:

— Якія ў вас пляны на будучыню?

— Навучыцца жыць. Я ўсё яшчэ гэтага ня ўмею. Увесь час мяняю заняткі, але адпачываць ня ўмею. Я магла б паехаць у Карлавы Вары, але гэта такая нуда, а навокал такая кампанія, што толькі хвароба можа мяне да гэтага змусіць.

Прэмія дала мне ўнікальную магчымасьць наладжваць кантакты, з кім я толькі захачу. Я магу запрасіць да сябе цікавых людзей, і яны мне не адмаўляюць. Размовы з мудрымі людзьмі — гэта вялікая прыемнасьць, асабліва калі яны займаюцца нечым зусім іншым. Тады я адкрываю іншы сьвет.

Я таксама мушу больш заапекавацца маёй сяброўкай, якая хварэе. Яна старэйшая за мяне і мае сур’ёзную праблему з вачамі. Гэта таксама нялёгка, бо пад старасьць чалавек робіцца іншым, капрызным. Ніхто ня хоча пакідаць гэты сьвет, усё навокал раздражняе.

NN.by

6
Василиса / адказаць
30.07.2019 / 17:30
Наша Нива рэдка друкуе крытыку ЛГБТ .И адсекае на зачатку крытыку масонау.И гэта зразумела - першыя нованиуцы были масонами.
3
Той самы / адказаць
30.07.2019 / 21:18
Aleh, усе лекары зьвязаныя з рэлігіяй? Вам усё божая раса...  

У Вікі спасылкі дадзены не толькі аднабакова, але і часта перакручаныя. Гэта нават не патрабуе абвяржэньня - рэч вядомая. Ваша апалягетыка гомасэксуалізму мае сур'ёзны хіб - адсутнасьць супрацьлеглых спасылак.
8
хамса / адказаць
31.07.2019 / 08:23
алкагализм, кажуць, не лякуецца.. з шызой не усё так проста.. а вось гомасэксуализм у Той самы лякуецца дык лёгка
Той самы, кали скажаце, што сами вылекавалися ад гомасэксуализму, тады паверу
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31