Знайсці
29.07.2019 / 10:448РусŁacБел

На тры дні раней, чым летась: чалавецтва вычарпала гадавую норму рэсурсаў Зямлі

У 2019 годзе чалавецтва выдаткавала ўмоўны запас прыродных рэсурсаў, якія могуць аднавіцца за год, і ад 29 ліпеня жыве ў экалагічны крэдыт. Такія дадзеныя падаюць інфармагенцтвы са спасылкай на міжнародную арганізацыю «Глабальная сетка экалагічнага следу» (Global Footprint Network, GFN).

Каб вылічыць сярэдні паказнік экалагічнай запазычанасці для планеты, даследчыкі GFN вылічваюць аб'ёмы спажывання біярэсурсаў (вада, харчаваньне, драўніна і г.д.) і суадносяць іх са здольнасцю экасістэм аднаўляцца.

Для бягучага забеспячэння патрэбаў у прыродных рэсурсах чалавецтву патрабуецца ўжо 1,75 планеты Зямля, адзначаюць эколагі. У розных краінах спажыванне аднаўляльных рэсурсаў на душу насельніцтва істотна адрозніваецца. Калі б усе спажывалі іх, як жыхары Германіі, то чалавецтву спатрэбілася б ужо тры Зямлі, калі б як амерыканцы - пяць планет.

Найбольш нерацыянальнае спажыванне рэсурсаў адзначаецца ў Катары (краіна пачынае выдаткоўваць рэсурсы «ў крэдыт» ужо 11 лютага). Для параўнання: у Інданэзіі, якая найбольш эфектыўна выдаткоўвае рэсурсы, гэтая дата наступіць 18 снежня. Аднак і гэтая краіна спажывае больш, чым здольныя кампенсаваць экасістэмы.

У 2019 годзе дзень, калі сусветная эканоміка пачынае выдаткоўваць рэсурсы планеты «ў крэдыт» наступіў на тры дні раней, чым у 2018 годзе. «Дату экалагічнага доўгу» даследчыкі разлічваюць ад пачатку 1970-х: тады яна прыпадала на канец снежня, да 1990 года ссунуўся на сярэдзіну кастрычніка, а да пачатку 2000-х - на пачатак верасня.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930