Знайсці
26.07.2019 / 14:066РусŁacБел

«Бі-2» пакажуць у Мінску шоу з «дапоўненай рэальнасцю»

Гурт з беларускімі каранямі выступіць у Мінску 6 чэрвеня 2020 года з грандыёзным шоу NewBEST. Канцэрт пройдзе на стадыёне «Дынама». На гэтай пляцоўцы «Бі-2» будуць выступаць упершыню і чакаюць рэкордную колькасць гледачоў - 35 000 чалавек.

На канцэрце прагучаць як новыя песні «Бі-2» з альбома «Гарызонт падзей», так і ўсе галоўныя хіты.

На «Дынама», кажуць арганізатары, будзе ужыты новы падыход да прасторы канцэртнай пляцоўкі. Межы сцэны будуць размытыя, кожны глядач будзе залучаны ў шоу, стане яго неад'емнай і важнай часткай у рэжыме «дапоўненай рэальнасці».

Арганізатары пэўныя, што шоу NewBest стане адной з самых значных музычных падзей наступнага года, таму квіткі рэкамендуюць набываць загадзя.

Ад 26 ліпеня абмежаваная партыя квіткоў паступіла ў продаж па спецыяльнай цане.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930