Знайсці
26.07.2019 / 13:381РусŁacБел

Чарговы музычны фэст з вольным уваходам: Чым адметны A-Fest — 2019?

10 жніўня ў Лошыцкім парку чацвёрты раз адгрыміць A-Fest.

Open-air стаў сапраўды доўгачаканай падзеяй для ўсіх наведвальнікаў свята і кожны год збірае каля 150 тысяч чалавек. Па традыцыі гасцей шматтысячнага фестывалю будзе чакаць еўрапейскі адпачынак на траве пад адкрытым небам, зоны забаў на любы густ, крэатыўныя фотазоны, дзе кожны зможа зрабіць выдатную фотачку для сацсетак, смачная і разнастайная ежа на фудкорце і, вядома, мноства гатункаў піва ад «Аліварыі».

У гэтым годзе «Аліварыя» святкуе сваё 155-годдзе. З гэтай нагоды агранізатары абяцаюць, што ўсё будзе сапраўды па-юбілейнаму.

Каго мы тут пачуем?

На фэсце заспявае PALINA (тая самая, што яшчэ зусім нядаўна была Палінай Рэспублікай), O.TORVALD (хэдлайнеры ўкраінскай рок-сцэны), Groove Dealers (малады мінскі фанк-гурт), PLUM BUM.

Хэдлайнерамі ад Беларусі будуць Nizkiz. Таксама тут зайграюць «Бумбокс» (Украіна) і K-Maro — франка- і англамоўны спявак, які стаў адметны не толькі стылем сваёй музыкі, але і «фрэнглішам» (так называюць моўную аснову яго тэкстаў, бо яна складаецца з французскай і англійскай).

Дзе: Мінск, Лошыцкі парк

Калі: 10 жніўня, 12:00 — 23:00

Уваход вольны (непаўналетнім у суправаджэнні дарослых)

 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930