Знайсці
24.07.2019 / 12:371РусŁacБел

Беларусаў за пакупкі на 10 рублёў адправілі ў парыжскі Дыснейлэнд

14 беларусаў атрымалі пуцёўкі на дваіх у Парыж, а жыхарцы Асіповіч дастаўся новы аўтамабіль за тое, што ўсе яны рабілі пакупкі ад 10 рублёў у крамах «Суседзі».

Кожны тыдзень магчымасць паляцець у Францыю атрымлівалі два шчасліўчыкі. Усім пераможцам дасталіся тыднёвыя туры на дваіх у Парыж з наведваннем Дыснейлэнда і агляднай экскурсіяй па самым рамантычным горадзе.

Агулам «Суседзі» разыгралі больш за 1400 падарункаў. Галоўны прыз — аўтамабіль — знайшоў сваю ўладальніцу ў фінальным туры. Кампактны красовер Citroen C3 выйграла жыхарка Асіповіч, якая зрабіла шчаслівую пакупку ў мясцовай краме.

«Французскія вакацыі» аказаліся надзвычай папулярнымі: за 7 тыдняў гульні было выдадзена больш за 100 тысяч гульнявых кодаў. Найбольш прэтэндэнтаў на прызы было з Мінска, але актыўна ўдзельнічалі і рэгіёны.

«Мы вырашылі па-суседску зладзіць пакупнікам «французскія вакацыі», таму кожны тыдзень адпраўлялі па дзве сям'і ў парыжскі Дыснэйлэнд. А напрыканцы яшчэ і разыгралі аўтамабіль — таксама, дарэчы, французскі. Колькасць удзельнікаў пераўзышла ўсе чаканні, што збольшага тлумачыцца простымі правіламі», — пракаментавалі ў «Суседзях».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930