Даслаць навіну
Знайсці
24.07.2019 / 07:34

З 1 жніўня павысяць бюджэт пражытачнага мінімуму

Павялічыць выяву

Фота Волі Афіцэравай

Новыя памеры БПМ будуць дзейнічаць да канца кастрычніка, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Змены прадугледжаныя пастановай Мінпрацы ад 19 ліпеня № 37.

БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены памерам 230,91 рубля (з 1 мая па 31 ліпеня — 224,02). Такім чынам БПМ вырасце амаль на сем рублёў.

 

Па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах зацверджаны наступныя памеры БПМ:

працаздольнае насельніцтва — Br257,05 (раней — Br249,98);

пенсіянеры — Br176,75 (раней — Br171,3);

студэнты — Br223,93 (раней — Br216,97);

дзеці ва ўзросце да трох гадоў — Br 147,18 (раней — Br 143,09);

дзеці ва ўзросце ад трох да шасці гадоў — Br203,38 (раней — Br197,42);

дзеці ва ўзросце ад шасці да васямнаццаці гадоў — Br250,19 (раней — Br242,90).

Прапарцыйна росту БПМ зменяцца і памеры:

мінімальных працоўных пенсій; сацыяльных пенсій; даплат пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне; надбавак да пенсій і павышэнняў пенсій асобным катэгорыям пенсіянераў; дапамог па доглядзе за інвалідам I групы або за асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту; дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей.

NN.by

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31