Знайсці
23.07.2019 / 19:561РусŁacБел

NASA сабрала касмічны карабель для месячнай місіі

Віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пенс абвясціў аб завяршэнні зборкі пілатуемага модуля касмічнага карабля Orion. Модуль адправіцца ў беспілотную місію Artemis 1, ён выйдзе на калямесячную арбіту, а затым вернецца на Зямлю, паведамляе NASA.

Artemis 1 запусціць да Месяца ракету NASA Orion і касмічную сістэму запуску (SLS), каб пратэставаць сістэму і пракласці шлях для высадкі першай жанчыны і наступнага мужчыны на Месяцы на працягу пяці гадоў.

«Як і ў 1960-я гады, у нас таксама ёсць магчымасць зрабіць вялікі крок наперад для ўсяго чалавецтва. NASA называе гэта праграмай Артэміды ў гонар сястры Апалона ў грэчаскай міфалогіі, багіні Месяца. І мы ўжо на шляху да гэтага», — сказаў кіраўнік NASA Джым Брыдэнстайн.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930