Колькі трэба мінімум грошай у месяц, каб пражыць. Мінпрацы мае адказ
Фота Волі Афіцэравай
З 1 жніўня пераглядаюцца мінімальныя спажывецкія бюджэты для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал. Адпаведнае рашэнне прыняла Мінпрацы
Вызначаны наступныя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў:
працаздольнае насельніцтва — 473 рублі 67 капейкі;
пенсіянеры — 368 рублёў 92 капейкі;
студэнты — 349 рублёў 16 капеек;
дзеці ва ўзросце да 3 гадоў — 300 рублёў 1 капейка;
дзеці ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў — 396 рублёў 92 капейкі;
дзеці ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў — 401 рубель 54 капейкі;
сям'я з чатырох чалавек — 369 рублёў 55 капеек;
маладая сям'я з трох чалавек — 403 рублі 4 капейкі.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
На Балі разбілася на скутары 23-гадовая беларуска
 2
Шпакоўскі: На нас павінны баяцца напасці
 5
«Дзіця побач са мной проста паклалі ў пакет». Блогерка расказала жудасную гісторыю, як страціла першынца
 5
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера