Знайсці
23.07.2019 / 16:11РусŁacБел

Мужчыну ўдарылі нажом у грудзі, але ён звярнуўся ў бальніцу толькі праз суткі

У бальніцу з пранікальным раненнем грудной клеткі даставілі 52-гадовага жыхара сталіцы. Медыцынскім работнікам мужчына растлумачыў, што траўміравалі яго невядомыя людзі на вуліцы, паведамляе міліцыя.

Праваахоўнікі высветлілі, што тымі самымі «невядомымі людзьмі», якія паранілі мужчыну, аказалася блізкая прыяцелька 52-гадовага пацярпелага.

Напярэдадні 37-гадовая жанчына запрасіла да сябе ў госці пацярпелага. Праз некаторы час жанчына папрасіла мужчыну пакінуць яе кватэру, але той адмовіўся. Яны пасварыліся, у выніку жанчына нанесла свайму госцю ўдар нажом у вобласць грудной клеткі. Пасля гэтага мужчына ўсё ж пайшоў дадому і толькі праз суткі звярнуўся па дапамогу да медыкаў.

Пацярпелы растлумачыў, што не хацеў паведамляць пра раненне ў міліцыю з-за таго, што з'яўляецца добрым сябрам сям'і.

Жанчыне пагражае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін ад трох да пяці гадоў або пазбаўлення волі на тэрмін ад чатырох да васьмі гадоў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930