Знайсці
23.07.2019 / 12:572РусŁacБел

Лукашэнка падпісаў закон аб змянах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку і ў наркатычных артыкулах

Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб змяненні Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь», паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.

У мэтах удасканалення крымінальнага заканадаўства з улікам практыкі яго прымянення, забеспячэння строгай адпаведнасці ступені цяжару асобных дзеянняў і прымяняемых за іх мер адказнасці законам прадугледжваецца скарачэнне ніжняй мяжы пакарання за незаконны абарот наркотыкаў (артыкул 328 Крымінальнага кодэкса). Пры гэтым тэрмін пазбаўлення волі па ч. 2 гэтага артыкула ўстанаўліваецца ад 3 да 8 гадоў, а па ч. 3 - ад 6 да 15 гадоў (да прыняцця закона - адпаведна ад 5 да 8 і ад 8 да 15 гадоў).

Карэкціроўка Крымінальнага кодэкса дасць магчымасць судам у кожным канкрэтным выпадку больш выбарачна падыходзіць да назначэння пакаранняў за злачынствы, звязаныя з абаротам наркотыкаў, з улікам усіх абставін іх учынення.

Таксама законам у рамках процідзеяння асобным відам пагроз грамадскай бяспецы, актуальным на сучасным этапе, прадугледжана ўстанаўленне крымінальнай адказнасці за наўмысныя дзеянні па рэабілітацыі нацызму нараўне з распальваннем расавай або іншай сацыяльнай варожасці.

Уводзіцца крымінальная адказнасць за схіленне спартсмена да выкарыстання допінгу, а таксама за выкарыстанне ў адносінах да спартсмена без яго ведама забароненых рэчываў або метадаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930