Знайсці
23.07.2019 / 12:422РусŁacБел

Лукашэнка пахваліў Зайца

Аляксандр Лукашэнка, заслухаўшы даклад губернатара Магілёўскай вобласці Леаніда Зайца на рэспублiканскай селектарнай нарадзе па пытаннях уборкі ўраджаю, пазітыўна ацаніў меры ў аграрнай сферы, якія прымаюцца ім, перадае БелТА.

«Тыя дамоўленасці, якія ў нас з вамі дасягнуты, вытрымліваеце. Вы слова ў слова паведамілі аб тым, пра што мы з вамі дамаўляліся. Гэта сведчыць аб тым, што вы ўсё ж такі даможацеся пералому ў Магілёўскай вобласці, — мяркуе кіраўнік дзяржавы. — Галоўнае, што вы разумееце, што трэба рабіць. Тое, што вы знайшлі людзей (губернатар распавёў аб вырашэнні праблем з кадрамі), — добра. У Магілёўскай вобласці заўсёды было нялёгка з кадрамі. Проста трэба знайсці гэтых людзей, якія хочуць і ўмеюць працаваць, добра ім заплаціць».

«Праблемы заўсёды былі, ёсць і будуць. Але ў нас людзі на вёсцы не адвучыліся працаваць», — заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што аграрыі ўсіх рэгіёнаў у сваёй дзейнасці павінны ўлічваць змяненні клімату, якія адбываюцца: «Нельга працаваць традыцыйна, як мы 20—30 гадоў таму працавалі. А ў нас гэтая інерцыя яшчэ захоўваецца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930