Даслаць навіну
Знайсці
23.07.2019 / 11:18 4

Бацькі запісваюць відэаінструкцыі для выхавацеляў, каб у садках паболела заняткаў на беларускай мове

Каб пашырыць беларускую мову ў дзіцячых садках, каманда грамадскіх дзеячаў «ViR-ViR» вырашыла запісаць відэаінструкцыі па правядзенні заняткаў для выхавацеляў.

«Міністэрства адукацыі пастанавіла праводзіць заняткі па-беларуску адзін дзень на тыдзень. Але выхавацелям проста не хапае часу, каб знаёміцца з апошнімі дасягненнямі ў педагогіцы, збіраць адукацыйны матэрыял і перакладаць яго. А тыя метадычкі, што ёсць па-беларуску, збольшага слабой якасці, састарэлі. Таму педагогам, апроч іншых абавязкаў, даводзіцца ствараць свае навучальныя праграмы з нуля», — апісвае праблему адзін з ініцыятараў праекта Яўген Бойка.

Павялічыць выяву

Яўген Бойка з сям'ёй.

Асноўныя заняткі для дашкольнікаў — гэта сумесныя ролевыя гульні. Яны дапамагаюць развіваць у малечы навыкі супрацоўніцтва і самастойнасці. Відэаінструкцыі будуць тлумачыць, як праводзіць такія заняткі. А ў тэкставым дадатку да іх выхавацелі знойдуць інфармацыю пра ўзрост, на які гэта разлічана, вершы з гульняў і спасылкі на патрэбную інфармацыю.

«Відэаінструкцыі мінімум у 2-3 разы скарачаюць час і энергію на падрыхтоўку і правядзенне заняткаў з дзецьмі, — заўважае Яўген Бойка. — Новыя матэрыялы ствараюцца праз аб’яднанне перадавых ведаў у педагогіцы і традыцыйнай беларускай культуры».

Яшчэ важны момант — гэта уключанасць дзяцей. Яны рыхтуюць занятак разам з выхавацелем, імправізуюць у правілах.

Каб стварыць першую серыю з 6 ролікаў, каманда запусціла збор сродкаў праз краудфандынгавую пляцоўку. Усяго ў планах — запісаць 150 відэаінструкцый заняткаў і 30 працяглых відэа аб правядзенні традыцыйных святаў. Гэтага аб’ёму на першы час хопіць выхавацелям для напаўнення сваіх навучальных планаў.

А пазней ініцыятары праекта хочуць распрацаваць мабільную праграму, дзе будуць знаходзіцца ўсе створаныя відэаінструкцыі — выхавацелі і бацькі хутка змогуць абіраць там гульні, якія развіваюць патрэбныя навыкі дзяцей.

Павялічыць выяву

«Асноўная ідэя нашага праекта — каб бацькі дашкольнікаў змаглі ўплываць на сітуацыю, проста дасылаючы відэа выхавацелям сваіх дзяцей, — дзеліцца Яўген Бойка. — Па-сутнасці, мы рэфармуем цэлую сістэму без чакання гэтага ад міністэрства».

Nina.nn.by

9
Злрбны бурацін / адказаць
23.07.2019 / 11:51
Цудоўны праект. Толькі адкуль такі каштарыс у 500-800 рублёў за адзін ролік? Тое, што ёсць, падобна знята і змантавана аматарамі. Калі і надалей плануюць па-аматарску здымаць, чаму не бясплатна, за ідэю? Калі прафесійна, чаму так дорага? Відэаздымка вяселля на ўвесь дзень з мантажом фільма абыходзіцца ў 200-1500 долараў, у сярэднім 500-600. Тут не ўвесь дзень, а сума як за паўдні вяселля, за ўсяго адзін 1-2хвілінны ролік. Ці не задорага?
6
Яўген Бойка / адказаць
23.07.2019 / 13:48
Злрбны бурацін , Дзякую за пытанне. Мы імкнемся да ўстойлівасці, большасць занятых людзей атрымоўваюць каменсацыю. Вось асноўны спіс выдаткаў, які прадублюю на старонцы праекта: - падрыхтоўка гульняў і апрацоўка матэрыялаў з педагогам-экспертам. Апошні піша тэкст пад відэа - моцна патрэбны выхавацелям у садкахі; - кампенсацыя дзеткам-удзельнікам; - прафесійны аператар з абсталяваннем; - мантаж і анімацыя ролікаў (самы працаёмкі і дарагі працэс) - музычная аранжыроўка і агучка словаў Як бачыце працэс тут досыць аб'ёмны. Жывем!
4
VAKHF / адказаць
05.08.2019 / 15:09
Кому он нужен ваш белорусский язык? Лапти ещё натяните на себя и вышыватники. Нужно пропагандировать распространение и изучение английского языка, на нём разговаривает весь цивилизованный мир.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31