Знайсці
23.07.2019 / 12:3816РусŁacБел

Прычынай смерці эліты расійскага флота на «Лашарыку» стаў выбух расійскай батарэі, якой замянілі ўкраінскую

Экіпаж атамнай глыбакаводнай станцыі АС-31 («Лашарык») мог эвакуявацца на лодку-носьбіт, але палічыў за лепшае дзейнічаць у дакладнай адпаведнасці з «Кіраўніцтвам па барацьбе за жывучасць» апарата. Пра гэта піша «Коммерсант» са спасылкай на крыніцы, блізкія да расследавання здарэння, публікуючы новыя падрабязнасці катастрофы.

Па дадзеных выдання, трагічныя падзеі на «Лашарыку» пачалі развівацца падчас стыкоўкі станцыі з лодкай-носьбітам. Менавіта тады на борце АС-31 у акумулятарным адсеку з'явіўся дым. Суразмоўцы адзначаюць, што пажару ў звыклым сэнсе гэтага слова на падлодках не бывае, паколькі яны зроблены з негаручых матэрыялаў. У гэтай сувязі любы дым на падлодках аб'яўляецца пажарам, а падводнікам даводзіцца змагацца з ім практычна навобмацак.

У якасці прычыны з'яўлення пажару называюць магчымыя праблемы ў электрасістэмах АС-31, якая выкарыстоўвае токі сілай да 1000 ампер, альбо невялікі дэфект кабеляў, які мог прывесці да іх разагрэву з наступным аплаўленнем ізаляцыі.

Крыніцы адзначаюць, што аварыя на пачатковай стадыі не ўяўляла вялікай небяспекі для экіпажа. Усе яны маглі эвакуявацца праз шлюзавую прыладу на лодку-носьбіт, у кожнага з іх было пры сабе партатыўная дыхальная прылада ПДП-3, якая дазваляе пратрымацца не менш за 20 хвілін без кіслароду. Аднак, як піша выданне, «Кіраванне па барацьбе за жывучасьць падводных лодак», якое дзейнічае ў Ваенна-марскім флоце, загадвае кожнаму члену экіпажа заставацца ў тым адсеку, дзе яго застаў пажар, і змагацца з аварыйнай сітуацыяй на сваім месцы. Пакіданне палаючага адсека без загаду цягне за сабой крымінальную адказнасць.

Падзеі, па дадзеных выдання, развіваліся наступным чынам: камандзіру паведамілі, што ў акумулятарным адсеку з'явіўся дым, той далажыў камандзіру падводнай лодкі-носьбіта, што на борце АС-31 пажар, загадаў праверыць дыхальныя апараты і перайсці на носьбіт усім, хто не будзе задзейнічаны у барацьбе за жывучасць.

У выніку борт АС-31 пакінулі шэсць чалавек, а дзесяць афіцэраў-гідранаўтаў засталіся на станцыі, працягнуўшы барацьбу за жывучасць карабля. Пазней агляд дастаўленага на базу АС-31 паказаў, што ў барацьбе за яе жывучасць гідранаўты патрацілі ўсе сродкі пажаратушэння, якія былі на борце. У прыватнасці, пустымі апынуліся вогнетушыцелі, балоны пенагенеруючай ўстаноўкі, а таксама ўсе чатыры столітровыя ёмістасці з фрэонам сістэмы ЛАХ (лодкавая, аб'ёмная, хімічная). Акрамя таго, праз 40 хвілін працы падводнікі, як кажуць суразмоўцы выдання, «выдыхалі» ўсе ізалявальныя дыхальныя сродкі. Пасля гэтага яны ўключыліся ў шлангавыя дыхальныя апараты, якія падаюць паветра з балонаў паветра высокага ціску.

Пасля таго як некаторыя падводнікі пачалі губляць прытомнасць, камандзір АС-31 запытаў у камандзіра лодкі-носьбіта дазволу эвакуявацца на носьбіт. Каб дапамагчы ім падняцца з АС-31 у носьбіт, у шлюзавай прыладзе іх сустракалі чацвёра гідранаўтаў з другога экіпажа. У момант падрыхтоўкі экіпажа да эвакуацыі адбыўся выбух, які і забраў жыцці ўсіх чатырнаццаці маракоў. Пазней эксперты ўстанавілі, што выбухнула акумулятарная батарэя.

І тут яшчэ адзін тонкі момант. Выбухнула расійская літый-іённая батарэя, на якія Расія стала пераходзіць пасля 2014 года, калі адмовілася ад надзейных срэбра-цынкавых, якія вырабляліся ва Украіне. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930