Знайсці
23.07.2019 / 09:0721РусŁacБел

Знішчальнікі Паўднёвай Карэі адкрылі папераджальны агонь па расійскім ваенным самалёце

Самалёты ВПС Паўднёвай Карэі зрабілі папераджальныя стрэлы ў бок расійскага ваеннага самалёта пасля яго ўварвання ў паветраную прастору краіны над Усходнім морам. Пра гэта паведамляе агенцтва Yonhap.

Расійскі самалёт парушыў тэрытарыяльную прастору Паўднёвай Карэі паблізу паўднёва-ўсходніх астравоў Такто цягам двух кароткіх перыядаў.

Тып самалёта не паведамляецца.

Пасля ўваходу ў карэйскую зону СПА (KADIZ) расійскі самалёт увайшоў у паветраную прастору ў 9:09. У адказ карэйскія ВПС паднялі некалькі самалётаў, уключаючы F-15K і F-16K, каб адсачыць самалёт.

Яны спрабавалі звязацца з самалётам, а потым выпусцілі сігнальныя ракеты і зрабілі папераджальныя стрэлы. Расійскі самалёт пасля трох хвілін знаходжання пакінуў карэйскую паветраную прастору.

Аднак прыкладна ў 09:33 ён зноў парушыў паветраную прастору Паўднёвай Карэі, прабыўшы там чатыры хвіліны.

Ваенны самалёт Расіі быў адным з трох, якія ўвайшлі ў зону ідэнтыфікацыі супрацьпаветранай абароны Карэі, два кітайскія самалёты таксама былі зафіксаваныя ў гэтай зоне.

Гэта быў першы выпадак, калі расійскі вайсковы самалёт парушыў паветраную прастору Паўднёвай Карэі.

Міністэрства абароны Паўднёвай Карэі плануе выклікаць прадстаўнікоў расійскіх і кітайскіх пасольстваў і падаць ноту пратэсту.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930