Знайсці
22.07.2019 / 23:036РусŁacБел

Буйны беларускі банк мяняе памер камісій па аперацыях з карткамі

Беларусбанк з 1 жніўня змяняе памер камісій па аперацыях з картамі.

Пры зняцці гатоўкі ў банкаматах іншых банкаў (без уліку іх ўзнагароджання) прыйдзецца плаціць 2,5% ад сумы (раней 2%).

Безнаяўны плацеж па рэквізітах, названых трымальнікам карткі ў сістэмах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (у інфакіёсках банка, інтэрнэт-банкінгу і іншых), запатрабуе 0,75 беларускага рубля за кожны плацеж (раней — 0,5 рубля).

Праглядзець баланс (даступны астатак) па картцы ў прыладах іншых банкаў-рэзідэнтаў будзе каштаваць 1 беларускі рубель, альбо 0,5 даляра ці еўра, альбо 35 расійскіх рублёў (раней — 0,5 рубля, 0,3 даляра/еўра, 20 расійскіх рублёў адпаведна); у прыладах банкаў-нерэзідэнтаў — адпаведна 1,5 беларускага рубля, 0,8 даляра ці еўра, 45 расійскіх рублёў (раней — 1 беларускі рубель, 0,5 даляра/еўра, 35 расійскіх рублёў адпаведна).

Акрамя таго, зменены памеры ўзнагарод за абслугоўванне картак, перавыпуск у выпадку страты, выраб дублікатаў, блакаванне міжнародных картак.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера