Знайсці
22.07.2019 / 18:086РусŁacБел

У Літве амаль 7000 юнакоў аштрафавалі за спробу пазбегнуць службы ў войску

За 2019 год у Літве за спробу ўхіліцца ад службы ў войску пакаралі амаль 7000 маладых людзей, паведамляе Delfi.

Паводле Мінабароны, у адміністрацыйным парадку ў 2016 годзе пакаралі 270 прызыўнікоў, у 2017 годзе — 5500, у 2018 годзе — 7400, а у 2019 годзе — ужо 6800 чалавек.

Адміністрацыйная адказнасць не вызваляе ад выканання вайсковай службы.

У вышук адправілі спіс з 3600 прызыўнікоў. Адносна іншых 3900 праводзяць адміністрацыйныя расследаванні, імаверна, ім пагражаюць штрафы.

Усяго сёлета ў спісе прызыўнікоў 31 тысяча маладых людзей ва ўзросце 19-26 гадоў. З іх у войска прызвалі 3800 чалавек.

У мінулым годзе ад службы ў войску спрабавалі ўхіліцца 10700 чалавек. З іх крыху больш за 60% пражываюць за мяжой.

Згодна з законам аб прызыве, за невыкананне патрабаванняў прызыўнікам пагражае штраф у памеры 30-140 еўра, за няяўку ў ваенкамат пагражае штраф у памеры 300 еўра.

За спробу пазбегнуць службы ў войску пагражае крымінальная адказнасць і можа быць прызначаны штраф, арышт або пазбаўленне волі тэрмінам да 3 гадоў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930