Даслаць навіну
Знайсці
22.07.2019 / 17:36 19

Сябры, а хто з вас просіць квіток на электрычку на беларускай мове?

Сябры, а хто з вас, карыстаючыся цягнікамі рэгіянальных ліній Беларускай чыгункі, просіць касірак, каб выдавалі вам квіток на беларускай мове?

Павялічыць выяву

Розныя людзі з розных частак краіны некалькі гадоў папапісалі ў БЧ, каб у нас была такая магчымасць, і вось яна ўжо некалькі месяцаў, як ёсць. Але ў мяне такое ўражанне, што я адзін такі, хто просіць квіток па-нашаму. Калі рэчыцкія касіркі ўжо прызвычаіліся да мяне і некаторыя нават не пытаюць, самі друкуюць па-беларуску, дык на іншых станцыях — здзіўленне наўпрост зашкальвае: «У нас нету біларускава йызыка, у нас фся прахрама на рускам». Даводзіцца настойваць, сварыцца, марнаваць час.

А сёння яшчэ і рэвізорка, якая правярала квіткі ў цягніку Гомель — Ельск, доўга пазірала на мой, а тады і кажа: «Ні пОняла, эта што, на беларускам йызыке, што лі білет?» Я кажу: «Дык мы ж, здаецца, на Беларускай чыгунцы». У адказ:»Ну я панімаю, но ўсё жэ вяздзе па-рускі, дык я ні кахда такова ні відзіла. Надзя, ты відзіла кахда-нібудзь такое чуда - білет на біларускай мове?» Падыйшла іншая рэвізорка, пачалі разглядаць квіток, як дзіва дзіўнае. Надзя сказала, што таксама першы раз бачыць.

Сябры, давайце будзем паважаць самі сябе — патрабуйце ў касах і на апаратах квіткі па-нашаму. Каб хаця б самі чыгуначнікі не здзіўляліся і бачылі, што гэта беларусам сапраўды патрэбна!

Андрэй Мядзведзеў, facebook.com

24
Ляксандра / адказаць
23.07.2019 / 11:59
Один такой,который сам себя расхвалил и вылупился из массы и нашёлся.Удивляюсь,как это ещё кассирша-контролёрша,речь которой так старательно перевирал самовосхваленец,не покрутила пальцем у виска?Вежливая,видимо.Или насмотревшаяся по работе на разных чудиков.
1
Вячка Чарадзей / адказаць
23.07.2019 / 16:16
А мне ў Магілёве касірка сама прапанавала білет на беларускай, я здзівіўся такой магчымасці і вядома ж пагадзіўся. Цяпер буду заўсёды прасіць білет з беларускай мовай))
0
Лявон Баршчэўскі / адказаць
23.07.2019 / 20:27
Звонкие бубенцы,

а мяне, ведаеце, "ваша грамадзтва" абсалютна не цікавіць. Усюды - і дома, і на працы - карыстаюся беларускай і ў расійскай патрэбы абсалютна ня маю! 
(На жаль, электрычкамі практычна ня ежджу).
Так што, "бубенцы", можаце сабе зьвінець колькі ўлезе...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31