Знайсці
22.07.2019 / 12:537РусŁacБел

Партыя Зяленскага істотна ўмацавала лідарства на выбарах у Раду

Партыя прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага «Слуга народа» можа атрымаць у новаабранай Вярхоўнай Радзе 248 месцаў. Такім чынам, яна зможа самастойна сфармаваць урад.

Пра гэта сведчаць вынікі падліку РБК пасля апрацоўкі Цэнтральнай выбарчай камісіяй (ЦВК) 52,70% пратаколаў.

Цяпер «Слуга народа» лідзіруе як па партыйных спісах, так і па аднамандатных акругах. Кандыдаты ад партыі Зяленскага лідзіруюць у 126 з 199 аднамандатных акругаў. Яшчэ 122 мандаты з 225 «Слуга народа» можа атрымаць па партыйных спісах, г.зн. сумарна гэтая партыя прэтэндуе на 248 месцаў у Вярхоўнай Радзе новага склікання.

У выпадку, калі партыя ўкраінскага прэзідэнта пасля апрацоўкі рэшты бюлетэняў не страціць створаную перавагу, то яна зможа ўпершыню за ўсю гісторыю краіны самастойна сфармаваць кабінет міністраў, не ствараючы кааліцыі з іншымі партыямі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера