Знайсці
22.07.2019 / 07:223РусŁacБел

Віцэ-прэзідэнт ЗША паабяцаў у 2024 г. пакінуць астранаўтаў на Месяцы

Праз пяць гадоў амерыканскія астранаўты не толькі зноў вернуцца на Месяц, але і застануцца там, каб стварыць трывалую базу, якая дазволіць будучыні лятаць на Марс. Пра гэта віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пэнс заявіў у інтэрв'ю тэлевізійнай кампаніі CBS.

Палітык запэўніў, што адміністрацыя працягне падтрымліваць ракетны праект «Арыён», які мусіць даставіць касманаўтаў на Месяц у 2024 годзе. «У папярэдніх адміністрацыях гэты праект быў недафінансаваны і не атрымаў неабходнай увагі. Наша адміністрацыя не дапусціць такой памылкі», - запэўніў Пенс.

Паводле яго слоў, прэзідэнт Дональд Трамп у любым выпадку разлічвае вярнуць амерыканцаў на Месяц, бо, на яго думку, неабходна зрабіць ЗША лідэрам у развіцці космасу.

На пытанне журналіста CBS, ці лічыць віцэ-прэзідэнт, што астранаўт змог прызямліцца на чырвонай планеце ў агляднай будучыні, Пенс адказаў, што ў гэтым упэўнены.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930