Знайсці
21.07.2019 / 21:446РусŁacБел

Зяленскі жартам ацаніў вынікі парламенцкіх выбараў

фота прэс-службы партыі «Слуга народа»

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў штаб-кватэры партыі «Слуга народа» пракаментаваў першыя вынікі галавасання на выбарчых участках на пазачарговых парламенцкіх выбарах. «Слуга народа» набірае каля 44%.

Зяленскі падзякаваў украінцам за выбар.

«73% (73,22% галасоў выбаршчыкаў, якія атрымаў Зеленскі падчас другога тура прэзідэнцкіх выбараў) было лепш, але мы ўдзячныя, і, шчыра кажучы, я і кожны з нас, мы ўдзячныя народу Украіны за іх падтрымку», — сказаў ён.

Украінскі лідар сказаў, што сёння партыі могуць адпачыць, але з заўтрашняга дня іх чакае сур'ёзная праца.

Таксама Уладзімір Зяленскі зноў запрасіў лідара «Голаса», вакаліста «Акіяна Эльзы» Святаслава Вакарчука да сумеснай працы.

«Калі вы памятаеце, наша ініцыятыва спадару Вакарчуку была вядома з самага пачатку маёй прэзідэнцкай кампаніі, таму, калі ласка, у нас крыху больш высокі рэйтынг, чым «Голаса», але мы запрашаем да размовы пана Вакарчука з вялікім задавальненнем», — заявіў Зяленскі.

УНІАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930