Знайсці
21.07.2019 / 20:244РусŁacБел

Нацыянальны экзіт-пол ва Украіне: «Слуга народа» — 43,9%, «Голас» — 6,3%

У Вярхоўную Раду праходзяць пяць палітычных партый.

УНІАН

Як паведамляе УНІАН, на прэс-канферэнцыі ў Кіеве былі абвешчаныя вынікі Нацыянальнага экзіт-пола, праведзенага Фондам «Дэмакратычная ініцыятыва Ілька Кучарыва», Кіеўскім міжнародным інстытутам сацыялогіі і Украінскім цэнтрам эканамічных і палітычных даследаванняў Разумкава па стане на 18:00.

Так, за партыю «Слуга народа» прагаласавалі 43,9%, за партыю «Апазіцыйная платформа - За жыццё» — 11,5%, за партыю «Еўрапейская салідарнасць» Пятра Парашэнкі — 8,9%, за партыю «Бацькіўшчына» — 7,6%, за «Голас» Вакарчука — 6,3% ў.

Іншыя партыі набралі менш за праходны бар'ер у 5%.

Канчатковыя вынікі экзіт-пола будуць абвешчаныя ў 22:00

Паводле партыйных спісаў абіраецца 225 чалавек, яшчэ 199 чалавек у мажарытарных акругах.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера