Знайсці
21.07.2019 / 19:595РусŁacБел

У Гродзенскай вобласці аўтамабіль збіў насмерць веласіпедыстку. Каб знайсці кіроўцу, у некалькіх раёнах увялі план «Перахоп»

Здарэнне адбылося каля 18.00 на 8 км аўтадарогі Воранава — Навіянка (каля в. Кавалеўшчына Воранаўскага раёна). Аўтамабіль збіў насмерць 58-гадовую веласіпедыстку, якая ехала ў спадарожным напрамку. Кіроўца ўцёк з месца здарэння, паведамляе тэлеграм-канал МУС.

Для высвятлення месцазнаходжання аўтамабіля ў некалькіх раёнах уводзіўся план «Перахоп». На месца здарэння неадкладна выехалі супрацоўнікі ДАІ і следча-аператыўная група.

Літаральна на працягу гадзіны пасля ДТЗ на аб'язной дарозе каля пасёлка Воранава аўтамабіль быў знойдзены: кіроўца кінуў яго на СТА і збег.

Пазней праваахоўнікі знайшлі і меркаванага вінаватага аварыі. Ім аказаўся 36-гадовы жыхар адной з вёсак, у якога меліся прыкметы алкагольнага ап'янення.

Міліцыя нагадвае, што сёння гэта ўжо другое смяротнае ДТЗ з удзелам веласіпедыстак і звяртае ўвагу да ўсіх удзельнікаў дарожнага руху: быць вельмі ўважлівымі на дарогах краіны. Памятаеце, што ад вас залежыць жыццё і лёс іншых людзей

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930