Знайсці
21.07.2019 / 16:5523РусŁacБел

Туркменскія інтэрнэт-каналы пішуць пра смерць Бердымухамедава — «ад ныркавай недастатковасці»

Пра тое, што памёр прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў, паведаміла радыёстанцыя «Говорит Москва» са спасылкай на дырэктара Цэнтра маніторынгу еўразійскіх праблем Аслана Рубаева.

Паводле яго слоў, пра смерць прэзідэнта Туркменістана паведамілі бізнэсмены, якія працуюць у Ашхабадзе. «Калі спытаў, ці сапраўды, яны сказалі: ёсць знаёмыя, якія працуюць у спецслужбах, яны перадаюць, што гэта так, што гэта адбылося, калі ён выйшаў у адпачынак», — сказаў Рубаеў.

Гурбангулы Бердымухамедаў пайшоў у адпачынак 15 ліпеня. Першыя паведамленні пра яго смерць з'явіліся ў Telegram-канале ElMurid, якія спецыялізуецца на асвятленні падзеі ў арабскіх краінах, звяртае ўвагу lenta.ru

Раней YouTube-канал «Свабодны Туркменістан» са спасылкай на карэспандэнтаў у Ашхабадзе паведаміў, што палітык памёр 20 ліпеня. Прычынай смерці назвалі вострую нырачную недастатковасць.

Гурбангулы Бердымухамедаў узначаліў Туркменістан у канцы 2006 года. Яму 62 гады. Бердымухамедаў таксама вядомы сваімі незвычайнымі захапленнямі — на працягу амаль 13 гадоў, што ён знаходзіцца ва ўладзе, кіраўнік дзяржавы неаднаразова вучыў генералаў стральбе і кіданню нажоў, іграў на гітары і піяніна, удзельнічаў у скачках, чытаў рэп, пісаў кнігі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031