Знайсці
21.07.2019 / 16:084РусŁacБел

У Брэсце зноў кармілі галубоў супраць завода АКБ і віншавалі адзін аднаго з перамогай

Днём 21 ліпеня ў Брэсце прайшлі традыцыйныя кармленне галубоў і шэсце па горадзе ў знак пратэсту супраць будаўніцтва пад Брэстам акумулятарнага завода. Галоўнай тэмай, якую абмяркоўвалі людзі, стала адмоўнае заключэнне экалагічнай экспертызы праекта завода.

«Гэтая экспертыза расставіла кропкі над «i». Праект завода не адпавядае заканадаўству. Любыя дзеянні на тэрыторыі завода зараз наогул забароненыя. Калі параўнаць распараджэнне Анатоля Ліса аб прыпыненні будаўніцтва завода — гэта кілаграм, а адмоўнае заключэнне экалагічнай экспертызы — гэта тона. Г. зн. любыя дзеянні цяпер там па-за законам. І з панядзелка я асабіста буду дапамагаць уладам сачыць за выкананнем гэтага вельмі пільна. Любое ўключэнне кампрэсара, любы рух вады — па-за законам. Праект не прайшоў экалагічную экспертызу», — сказаў на плошчы актывіст руху супраць завода Дзмітрый Бекалюк.

Будаўніцтва акумулятарнага завода на прамысловай пляцоўцы «Аэрапорт» у СЭЗ «Брэст» пачалося ў канцы 2017 года. Яго запуск першапачаткова планаваўся ў жніўні 2018 года, потым у канцы 2018 года. У 2019 годзе тэрміны таксама не раз падаўжаліся.

Пачынаючы з 4 сакавіка мінулага года кожную нядзелю праціўнікі завода выходзяць на плошчу Леніна пакарміць галубоў і тым самым выказаць свой маўклівы пратэст супраць завода. За гэта іх не раз затрымлівалі і штрафавалі.

Брэсцкая газета

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера