Знайсці
21.07.2019 / 09:045РусŁacБел

Ва Украіне праходзяць датэрміновыя парламенцкія выбары. Чаму гэта важна

УНІАН

У нядзелю ва Украіне праходзяць датэрміновыя парламенцкія выбары. У іх удзельнічаюць прадстаўнікі 65 партый, піша РБК

Дэпутаты абіраюцца па змяшанай сістэме: 225 па партыйных спісах, яшчэ 199 — па аднамандатных акругах (у Раду абіраецца на 26 дэпутатаў менш, чым прадугледжана Канстытуцыяй, бо выбары немагмыма правесці ў Крыме і на акупаваных тэрыторыях Данбаса). Для партый зроблены прахадны бар'ер у 5% галасоў выбаршчыкаў, а для перамогі ў аднамандатнай акрузе трэба набраць простую большасць галасоў.

Ва Украіне парламенцка-прэзідэнцкая форма праўлення. Урад фармуе партыя ці кааліцыя партый у Радзе (прэзідэнт можа падаваць на зацвярджэнне парламента кандыдатуры толькі двух членаў Кабміна — міністра абароны і міністра замежных спраў). Пры гэтым прэзідэнт не мае права звольніць прэм'ер-міністра і любога з членаў Кабміна без згоды з Радай.

Уладзімір Зяленскі разлічвае, што пасля выбараў рэформы ва Украіне пойдуць хутчэй. «Я разам са сваёй камандай настроены ўкараняць рэформы і змяняць да лепшага жыццё ў нашай краіне. Ініцыяваныя мною датэрміновыя выбары ў Вярхоўную раду Украіны закліканы паскорыць працэс перазагрузкі палітычнай сістэмы Украіны. Сістэмы, якая прасякнута карупцыяй», - казаў ён 5 чэрвеня ў ходзе сумеснага брыфінгу з кіраўніком Еўрарады Дональдам Тускам.

Паводле сацыялагічных апытанняў партый, якія з высокай імавернасцю пераадолеюць пяціпрацэнтны прахадны бар'ер і атрымаюць права сфарміраваць у парламенце фракцыі, на гэтых выбарах пяць.

Так па звестках сацыялагічнай групы «Рэйтынг», лідарам перадвыбарчай гонкі з'яўляецца партыя «Слуга народа», якая падтрымлівае Зяленскага. За яе гатовыя аддаць галасы 49,5%.

Другая па папулярнасці сіла ў краіне і адначасова галоўная прарасійская — «Апазіцыйная платформа — За жыццё», яе падтрымліваюць 10,5% рэспандэнтаў. Гэта палітычнае аб'яднанне складаецца з былых членаў «Партыі рэгіёнаў», у яе кіраўніцтве знаходзяцца, акрамя іншых, Юрый Бойка, Вадзім Рабіновіч і Віктар Медвядчук.

Партыю экс-прэзідэнта Пятра Парашэнкі «Еўрапейская салідарнасць» падтрымліваюць 7,7%, «Бацькаўшчыну» Юліі Цімашэнкі - 6,9%, партыю «Голас» саліста музычнай групы «Акіян Эльзы» Святаслава Вакарчука - 5,9%. Рэйтынг іншых палітычных сілаў не перавышае 4%. Аднак, так як выбары праходзяць па змяшанай сістэме, працэнтныя рэйтынгі партый не дазваляюць дакладна прадказаць, якім будзе суадносіны сіл у парламенце і колькі партый у ім будзе прадстаўлена.

Разам з тым калі «Слуга народа» атрымае больш за палову месцаў у парламенце, партыя зможа аднаасобна сфармаваць урад. Пры гэтым за ўсю гісторыю незалежнай Украіны яшчэ ніводная партыя на парламенцкіх выбарах не атрымлівала больш за 50% галасоў.

На агульны вынік партыі паўплывае колькасць пераможцаў у мажарытарных акругах. Сярод іх самыя розныя людзі — ад комікаў і журналістаў да вядучых вясельных мерапрыемстваў. У некаторых акругах ім супрацьстаяць вядомыя і вопытныя палітыкі. Напрыклад, па 49-й акрузе (Дружкоўка) балатуецца шоўмэн Сяргей Сівоха. Супраць яго ў гэтым жа акрузе вылучаецца былы віцэ-прэм'ер, кіраўнік палітрады «Апазіцыйнага блока» Барыс Калеснікаў.

У офісе прэзідэнта Зяленскага прызнаюць, што «Слузе народа», магчыма, прыйдзецца фармаваць кааліцыю — партыя не выключае саюза з «Голасам» і «Бацькаўшчынай», заявіў у апублікаваным у пятніцу інтэрв'ю выданню «Левы бераг» першы памочнік прэзідэнта Украіны Сяргей Шэфір. Аб'яднанне з «Еўрапейскай салідарнасцю» і «Апазіцыйнай платформай - За жыццё» ў партыі прэзідэнта выключаюць.

Выбарчыя ўчасткі закрыюцца ва Украіне ў 20.00.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера