Знайсці
21.07.2019 / 01:245РусŁacБел

МЗС Украіны: Орбан імкнецца стварыць анклаў на Закарпацці

Канчатковая мэта палітыкі прэм'ера Венгрыі Віктара Орбана — стварэнне венгерскага анклава на тэрыторыі Украіны. Пра гэта заявіў выканаўца абавязкаў кіраўніка Міністэрства замежных спраў краіны Ягор Бажок.

«Ускладненні ва ўкраінска-венгерскіх адносінах паходзяць не з Украіны. Асноўная праблема — так званы венгерскі ірэдэнтызм, які засляпіў прэм'ер-міністру Венгрыі Віктару Орбану і яго паплечнікам», — паведамляе словы Бажка «Голас Амерыкі».

Паводле яго слоў, у апошнія гады гэта стварае праблему не толькі для Украіны, але і для шэрагу краін-членаў Еўрасаюза.

«Кіеў не згодны з канчатковай мэтай палітыкі ірэдэнтызму ўрада Орбана, а менавіта са стварэннем венгерскага анклава на тэрыторыі Украіны. Гэта тое, чаго яны дамагліся ў Сербіі, і чаму процідзейнічаюць Славакія і Румынія», — дадаў ён.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930