Знайсці
20.07.2019 / 09:1510РусŁacБел

У Маскве паліцэйскі выкраў начальніка і зняў з ім порна

У Маскве аператыўнік замовіў выкраданне начальніка 4-й Аператыўна-вышуковай часткі аддзела эканамічнай бяспекі і процідзеяння карупцыі УУС па Паўночна-Усходняй акрузе сталіцы, каб зняць пастановачны парнаролік (інсцэніравалі згвалтаванне) з яго удзелам і прымусіць звольніцца. Пра гэта паведамляе «Звязда» са спасылкай на тэлеграм-канал Baza.

Інцыдэнт адбыўся яшчэ ў 2014 годзе. Паліцэйскага вывезлі ў Падмаскоўе, дзе ў ваколіцах вёскі Гомава выцягнулі з машыны і проста на прыродзе арганізавалі здымачную пляцоўку. Пасля гэтага яго адпусцілі.

Злачынцаў затрымалі і асудзілі, аднак флэшку з порназапісам у іх так і не знайшлі. Кампрамат злачынцы нібыта перадалі заказчыку выкрадання (імя яны адмовіліся называць).

У лютым 2019 года адзін з выкрадальнікаў, седзячы ў калоніі, раптам вырашыў даць паказанні. Ён распавёў, што заказчыкам выкрадання быў аператыўны супрацоўнік Аляксей Салаўёў, які прэтэндаваў на месца начальніка. Менавіта таму ён арганізаваў выкраданне, каб пры дапамозе шантажу дамагчыся звальнення начальніка і заняць яго пасаду. Салаўёва дзякуючы гэтым паказанням вельмі хутка затрымалі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера