Знайсці
19.07.2019 / 23:13РусŁacБел

Магілёвец абмяняў 200 рублёў на паперу з выявай банкноты 200 еўра

Як паведамляе Mogilevnews.by, у гульнявым клубе на вуліцы Ленінскай 30-гадовы магілёвец абмяняў беларускія рублі на аркушы паперы з двухбаковай выявай банкноты 200 еўра.

Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку затрымалі 28-гадовага беспрацоўнага раней не асуджанага грамадзяніна Туркменістана, які прапанаваў магілёўцу здзелку — 200 еўра абмяняць на 200 рублёў.

Мужчына настойліва пераконваў іншага наведвальніка клуба, што ідзе на такія абменныя страты толькі таму, што яму тэрмінова патрэбныя грошы для гульні. Праз некаторы час ён папрасіў абмяняць яшчэ адну купюру, і даверлівы магілёвец пагадзіўся. Пасля, калі мужчына адправіўся ў банк, каб абмяняць еўра, якія трапілі да яго ў рукі, яму паведамілі пра тое, што грошы не з'яўляюцца плацежным сродкам.

Па словах іншых наведвальнікаў клуба, у мужчыны з еўра было шмат купюр, і з гульнявога клуба ён выходзіў, трымаючы іх веерам ў руках. Цяпер яго затрымалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930