Знайсці
19.07.2019 / 22:003РусŁacБел

Мінздароўя: У дзяцей, якія не расстаюцца з гаджэтамі, можа развіцца касавокасць

У дзяцей, якія «завісаюць» у гульнях, устаноўленых на мабільных тэлефонах, планшэтах, ці часта праглядаюць мультфільмы на гаджэтах, з высокай імавернасцю можа развіцца касавокасць. Такое меркаванне выказала галоўны пазаштатны дзіцячы афтальмолаг міністэрства аховы здароўя, прафесар Вікторыя Красільнікава, перадае «Минск-Новости».

— Яшчэ некалькі гадоў таму, калі ў дашкольнікаў не было такой гаджэтаманіі, мы рэгістравалі касавокасць не гэтак часта, і ў асноўным у 3-гадовых дзяцей з прыроджанымі праблемамі органаў зроку, — адзначыла Красільнікава. — Прызначалі ім тэрапеўтычнае або хірургічнае лячэнне, і звычайна на шэсць гадоў касавокасць выраўноўвацца. Зараз мы ўсё часцей ставім гэты дыягназ 6-8-гадовым дзеткам, якія (як высвятляецца пры размове з бацькамі) з аднагадовага ўзросту не расстаюцца з дэвайсамі.

Спецыяліст патлумачыла, што пры праглядзе мульцікаў на гаджэтах дзіця факусуе вочы так, што яны глядзяць у адзін пункт. З часам гэта прыводзіць да касавокасці, як, зрэшты, і «завісанне» ў гульнях, устаноўленых на мабільніках і іншых дэвайсах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930