У партыі Зяленскага распавялі, з кім хочуць арганізаваць кааліцыю ў новым парламенце
Дарадца каманды прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага па палітычных пытаннях, кандыдат у дэпутаты ад «Слугі Народа» Мікіта Патураеў заявіў, што кааліцыйнае пагадненне ўжо гатова, піша НВ.
Паводле яго слоў, дакумент рыхтавалі на базе партыйнай праграмы. Палітсіла спадзяецца на працу ў кааліцыі прынамсі з адной партыяй, а менавіта — з «Голасам» Святаслава Вакарчука.
У «Слугі Народа» і «Голасу» падобныя падыходы і разуменне па ключавых рашэннях. А розніцу можна падкарэктаваць, дадаў Патураеў.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера