Знайсці
19.07.2019 / 20:35РусŁacБел

Прэм'ера Косава западозрылі ў здзяйсненні ваенных злачынстваў. Ён сышоў у адстаўку і паедзе ў Гаагу

Прэм'ер-міністр Косава Рамуш Харадзінай падаў у адстаўку пасля таго, як яго выклікалі ў Гаагскі суд па расследаванні ваенных злачынстваў у якасці падазраванага, перадае Reuters.

Спецыяльны суд па расследаванні ваенных злачынстваў у Косаве быў створаны ў 2015 годзе для суда над паўстанцамі Арміі вызвалення Косава за меркаваныя зверствы падчас вайны 1998-1999 гадоў, якая прывяла да незалежнасці ад Сербіі.

Харадзінай ужо другі раз сыходзіць у адстаўку з пасады прэм'ер-міністра. У 2005 годзе трыбунал выставіў яму абвінавачанне ў датычнасці да ваенных злачынстваў. У выніку Харадзінай быў апраўданы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930