Знайсці
19.07.2019 / 20:3231РусŁacБел

«Ты, ***, паўдурак!» У інтэрнэт трапіў запіс, як выкладчыкі шчучынскага ліцэя абкладаюць навучэнца адборнымі мацюкамі

У Шчучынскім райвыканкаме «Нашай Ніве» пацвердзілі, што цэлы дзень 19 ліпеня ідуць разбіральніцтвы наконт гэтага інцыдэнту, праўда, ні да якіх высноваў яшчэ не прыйшлі.

Інцыдэнт здарыўся ў Шчучынскім дзяржаўным сельскагаспадарчым ліцэі. Студэнт першага курса Марк Ханько стварыў у інтэрнэце жартаўлівую петыцыю з умовамі, якія павінна выканаць адміністрацыя ліцэя. У адваротным выпадку ён заклікаў да штурму ўстановы.

Марк Ханько. Фота instagram.com.

Ханько натхніўся прыкладам мема пра амерыканскую вайсковую базу «Зона 51». У інтэрнэце петыцыю пра магчымы штурм базы падпісала ўжо каля 2 мільёнаў чалавек. Справа ў тым, што ў ЗША папулярны мем, што на той базе ў невадскай пустыні ёсць іншапланетнікі і НЛА, маўляў, людзі хочуць ведаць праўду.

У выніку Марка Ханько выклікалі на размову да кіраўніцтва ліцэя. Аўдыя ў сваім тэлеграм-канале размясціў блогер Nexta. Выглядае, што з хлопцам размаўляў дырэктар ліцэя Дзмітрый Маркевіч, а таксама адна з выкладчыц Настасся Андрыясава.

Настасся Андрыясава. Фота ok.ru.

«Ты, бл***ць, паўдурак, па-іншаму цябе не назавеш. Ты калі гэтую ху***ню пра іншапланетнікаў чытаў, можа, таксама думаў, што тут іншапланетнікі вучацца? Што ж ты, кончаная твая морда, ху***ню розную пішаш? Ты ж дэбіл чыстай вады! І гэтаму дэбілу аўтамат праз год дадуць у арміі. Пі***ец жа будзе, пойдзеш штурмаваць вайсковую частку? Прыдурак! Вось цябе не дай бог нехта клануе. Гэта ж такія дэбілы, што горш за іншапланетнікаў будзе», — кажа на аўдыя жаночы голас.

«Гэта дзяржаўная ўстанова, гэта ты, лічы, што на бацьку руку падняў. Ты казачны да***б», — гэта ўжо голас, падобны да дырэктара ўстановы.

«Заўтра ў нас камісія РУУС, дык ужо рагатаць буду я, як мы будзем разбірацца з недарошчаным тэрарыстам», — працягвае дырэктар ліцэя. Потым Дзмітрый Маркевіч палохае 17-летняга падлетка магілёўскай калоніяй. Настасся Віктараўна пацвярджае, што ў турме яму будзе няпроста.

Дзмітрый Маркевіч (злева). Фота dzyannica.by.

«Скажу адно: наконт петыцыі — гэта быў жарт. У астатнім я не хачу нічога каментаваць», — сказаў нам Марк Ханько.

У Шчучынскім райвыканкаме «Нашай Ніве» пацвердзілі, што цэлы дзень 19 ліпеня ідуць разбіральніцтвы наконт гэтага інцыдэнту, праўда, ні да якіх высноваў яшчэ не прыйшлі.

«Без каментароў», — сказала «НН» Настасся Андрыясава і кінула слухаўку.

Што тычыцца дырэктара ліцэя, то на працы ён 19 ліпеня адсутнічаў, ездзіў у Гродна. Яго жонка сказала «НН», што з працы ён «пакуль што не звольнены». Вядзецца разбіральніцтва.

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера