Знайсці
19.07.2019 / 17:54РусŁacБел

Некалькі станцый метро закрыюць з-за будаўніцтва трэцяй лініі 

У Мінску прыйдзецца ненадоўга закрыць некалькі дзеючых станцый метро ў той час, калі будуць будаваць прымыканне другой і трэцяй ліній. Інфармацыю Tut.by пацвердзілі ў некалькіх транспартных арганізацыях.

Здымак выкарыстаны ў якасці ілюстрацыі. Фота: Яўген Ярчак, Tut.by.

Інфармацыя пра магчымае закрыццё часткі другой лініі з-за будаўніцтва трэцяй з'явілася на форуме esmasoft.com. Аматары транспарту абмяркоўваюць, што станцыі ад «Фрунзенскай» да «Каменнай горкі» прыйдзецца закрыць на час, калі будуць будаваць стрэлку для цягнікоў трэцяй лініі. Нагадаем, менавіта са станцыі «Фрунзенская» можна будзе пераходзіць на станцыю «Юбілейная плошча» трэцяй лініі.

У ДУ «Сталічны транспарт і сувязь» распавялі, што момант закрыцця станцый на некаторы час сапраўды абмяркоўваўся з Дырэкцыяй па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна:

— Мы параілі выбраць даты, калі будзе як мага больш выходных дзён — напрыклад, у лістападзе. Але рашэння пакуль што няма.

Tut.by накіраваў афіцыйны запыт у Дырэкцыю па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна і атрымаў адказ.

«Дата і тэрмін закрыцця руху электрацягнікоў цяпер не вызначаны, бо праектная дакументацыя знаходзіцца на ўзгадненні», — адзначае Дырэкцыя па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна.

Калі дакументы будуць узгоднены, распрацуюць дэталёвы графік выканання будаўніча-мантажных работ, падрыхтуюць рашэнне Мінгарвыканкама на закрыццё ўчастка другой лініі. Пра гэта абяцаюць праінфармаваць ў сродках масавай інфармацыі.

Калі рух ад «Фрунзенскай» да «Каменнай горкі» на нейкі час закрыюць, то кампенсаваць падземны маршрут прыйдзецца наземнымі відамі транспарту.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930