Даслаць навіну
Знайсці
19.07.2019 / 16:17 11

Галоўнага інжынера МЗКЦ, якога трымалі пад следствам больш за чатыры гады, зноў апраўдалі — і нарэшце вызвалілі

Сёння суд Першамайскага раёна Мінска абвясціў прысуд Андрэю Галавачу, які знаходзіцца за кратамі ўжо 50 месяцаў. Яго прызналі невінаватым ў атрыманні хабараў і злоўжыванні ўладай. Галоўны інжынер МЗКЦ рэкардсмен па часе, праведзеным у СІЗА, хоць па першай справе ён быў апраўданы ў судзе тройчы, піша Tut.by.

Павялічыць выяву

Фота: Дар'я Буракіна, Tut.by.

— Не вінаваты, — такі прысуд у дачыненні да галоўнага інжынера МЗКЦ у пятніцу, 19 ліпеня, пастанавіў суд Першамайскага раёна.

Напярэдадні пракурор Юрый Шарснёў заявіў: віна Галавача даказаная ў поўным аб'ёме, ён папрасіў суд прызнаць фігуранта вінаватым і прысудзіць да 9 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Абаронцы галоўнага інжынера МЗКЦ казалі пра адваротнае. Ніводны з чатырох хабарадавальнікаў не з'явіўся на працэс, іх паказанні падчас папярэдняга расследавання непаслядоўныя і супярэчлівыя, няма ні відэа, ні аўдыязапісу, якія б пацвярджалі, што Галавач браў хабар. Таму іх падабароннага трэба апраўдаць па ўсіх пунктах абвінавачвання.

Выслухаўшы ўсе бакі, суд пайшоў у дарадчы пакой на два дні. Сёння суддзя Святлана Чараповіч абвясціла прысуд. Андрэй Галавач прызнаны невінаватым па па ч. 2, 3 арт. 430 КК (Атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры), ч. 2 арт. 424 (Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі), і суд пастанавіў яго апраўдаць.

— На мой погляд, гэтая справа складаецца з адных сумневаў. (…) Я веру, што высокі суд прыме справядлівае рашэнне і ўвесь гэты кашмар скончыцца, — казаў у сваім апошнім слове Андрэй Галавач.

Цяпер у галоўнага інжынера МЗКЦ ёсць права звяртацца ў суд пазовам аб кампенсацыі маральнай шкоды ў сувязі з утрыманнем у СІЗА па першай справе.

— Сама справа, якую мы сёння разбіраем, заведзена 5 лютага 2018 года — праз 15 хвілін пасля абвяшчэння апраўдальнага прысуду. Мяне затрымліваў той жа следчы, які вёў справу, па якой я быў апраўданы. Гэта наогул ставіць пад сумнеў аб'ектыўнасць правядзення следства, — казаў 16 ліпеня падчас працэсу Андрэй Галавач.

Нагадаем, ён быў затрыманы ў будынку суда адразу ж пасля абвяшчэння апраўдальнага прысуду. На гэты раз, па версіі следства, атрымаў у якасці хабару 192 200 даляраў, 35 тысяч еўра і «меў намер атрымаць яшчэ 240 тысяч даляраў», але не паспеў, таму што быў затрыманы.

Tut.by

0
меркаванне / адказаць
19.07.2019 / 20:00
счётчик Гейгера, а за што сажаць апазіцыю ты хацеў бы? Таму, што ты лічыш яны табе нешта павінны? І што, памяркоўны?  
0
bell / адказаць
19.07.2019 / 22:32
Бадаліся выканаўчая ўлада з судовай. Зараз альбо ізноў арыштуюць, альбо трэба будзе заплаціць з бюджэту. Дык хто расстрачык дзяржаўных грошаў - СК ці суд?
0
Ян Севярын Бакей / адказаць
20.07.2019 / 06:55
чатыры гады ў СІЗО(ау, пракуратура!) - і на выхадзе пшык следству і абвінавачваньню.. цікава, колькі датычных да справы сьледчых за гэты час пайшло на падвышэньне. атрымалі званьні, прэміі, узнагароды?...
Пы.сы. і не забывайма пра эпічнага глупства дапатопны "вальтэр" з патронамі, "знойдзены" у адвакаткі- на мой погляд, тут сьледства напрамую расьпісалася ў прафесійнай непрыгоднасьці, адчайна спрабуючы любым спосабам уратаваць шытае гнілымі ніткамі "дело". (увогуле , хабар для доказу вельмі сьпецыфічная рэч,  для сапраўных прафесіяналаў...)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31