Знайсці
19.07.2019 / 15:1715РусŁacБел

Ігар Марзалюк расказаў, што важна ў Саюзнай дзяржаве

Саюзнай дзяржаве важна поўнае выкананне бакамі ўзятых на сябе абавязацельстваў.

Ігар Марзалюк, фота Сяргея Гудзіліна

Такое меркаванне БелТА па выніках беларуска-расійскіх перамоў у Санкт-Пецярбургу выказаў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк.

«Я лічу, што самае галоўнае — да 8 снежня павінны быць рэалізаваны тыя рашэнні ў рамках Саюзнай дзяржавы, якія даўным-даўно прагавораныя, ратыфікаваныя і павінны быць безумоўна прынятыя да выканання. Самае важнае — гэта сапраўдная роўнасць усіх суб'ектаў гаспадарання як на тэрыторыі Беларусі, так і Расіі. Беларусь заўсёды гэтую пазіцыю паслядоўна адстойвае. Таму хацелася б выразнасці, сумленнасці і галоўнае — выканання адным і другім бокам узятых на сябе абавязацельстваў. Беларускі бок узятыя на сябе абавязацельствы выконвае ў поўным аб'ёме», — распавёў Ігар Марзалюк.

Паводле яго слоў, паміж партнёрамі не павінна быць якіх-небудзь надуманых бар'ераў.

«Саюз роўных павінен быць саюзам роўных, каб не было несумленнай канкурэнцыі. Хай будзе сумленная канкурэнцыя, хай будзе роўнасць суб'ектаў і не будзе ніякіх надуманых бар'ераў ні на пастаўку нашай прадукцыі, ні на працу нашых карпарацый і кампаній, таму што мы ўсе гэтыя рэчы выразна выконваем, — адзначыў старшыня камісіі. — І мы хочам, каб так, як цяпер камфортна сябе адчуваюць на нашай тэрыторыі расійскія суб'екты гаспадарання, у тым ліку і бізнесу, каб урэшце гэта стала рэальнасцю ў дачыненні да беларускіх суб'ектаў гаспадарання. Мы не хочам прэферэнцый. Мы хочам роўнасці ва ўзаемаадносінах паміж нашымі суб'ектамі. Для нас — гэта самае галоўнае. Калі гэта будзе, тады саюз будзе рэальнасцю».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031