Памёр акцёр Купалаўскага тэатра Аўгуст Мілаванаў
19 ліпеня памёр акцёр Купалаўскага тэатра Аўгуст Мілаванаў.
Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку Купалаўскі тэатр, які выказвае спачуванні са стратай выбітнага чалавека.
Акцёру было 82 гады.
kupalauski.by
Аўгуст (Аўгусцін) Мілаванаў нарадзіўся ў 1937 г. у Валгаградзе. З 1957 года жыў у Мінску. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, з 1962 года акцёр Купалаўскага тэатра.
Сярод роляў — Тата («Зацюканы апостал»), Вяршыла («Мудрамер»), за ролю якога артыст у 1988 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі, іранічны імператар Ромул («Ромул Вялікі»), малочнік-філосаф Тэўе («Памінальная малітва») ды інш.
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Бізнэсмен Мураўёў, які 7 гадоў прасядзеў у беларускай турме, збіраецца судзіцца за сваю маёмасць у Аўстрыі
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера