Знайсці
19.07.2019 / 07:353РусŁacБел

У адміністрацыі Зяленскага прапанавалі Расіі адначасова вызваліць і Сянцова, і Вышынскага

Адміністрацыя прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага прапанавала расійскім уладам адначасова вызваліць кіраўніка «РІА Навіны Украіна» Кірыла Вышынскага і ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова. Пра гэта ў фэйсбуку напісала прэс-сакратар прэзідэнта Украіны Юлія Мендэль.

«У офісе прэзідэнта з вялікай цікавасцю даведаліся аб прапанове Расіі вызваліць Кірыла Вышынскага ў якасці першага кроку добрай волі. Цалкам падтрымліваем палітыку крокаў добрай волі і прапануем Расіі зрабіць і свой крок насустрач — вызваліць Алега Сянцова. І для ўзаемнай ўпэўненасці ў агульнай добрай волі мы прапануем зрабіць гэта адначасова», — напісала Мендэль.

Кірыл Вышынскі ў сакавіку 2018 года быў змешчаны пад варту ў Кіеве па падазрэнні ў дзяржаўнай здрадзе.

Украінскі рэжысёр Алег Сянцоў быў затрыманы ў Крыме ў 2014 годзе па абвінавачванні ў падрыхтоўцы тэракту і быў прысуджаны да 20 гадоў турмы. У 2018 годзе ён 140 дзён трымаў галадоўку ў калоніі, патрабуючы вызваліць усіх украінскіх палітвязняў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031