Знайсці
18.07.2019 / 20:382РусŁacБел

Сацыёлагі: Ва ўкраінскую Раду праходзяць пяць партый

Сацапытанне Цэнтра Разумкова паказала, што за тры дні да выбараў у Вярхоўную Раду Украіны праходзяць пяць партый.

Лідарам з'яўляецца прэзідэнцкая партыя Слуга народа (35,4% усіх рэспандэнтаў і 44,4% сярод тых, хто мае намер удзельнічаць у выбарах і ўжо вызначыўся, за каго галасаваць).

За прарасійскую партыю Віктара Медзвядчука, Вадзіма Рабіновіча і Юрыя Бойкі Апазіцыйная платформа — За жыццё маюць намер прагаласаваць адпаведна 10,7% і 13,3%;

За партыю Юліі Цімашэнка Бацькаўшчына — адпаведна 6,7% і 8,5%,

За партыю Еўрапейская Салідарнасць экс-прэзідэнта Пятра Парашэнкі — адпаведна 5,8% і 7,5%;

Па партыю Голас спевака Святаслава Вакарчука — адпаведна 5,4% і 6,8%,

За партыю Сіла і гонар — адпаведна 3,6% і 4,5%,

За Радыкальную партыю Алега Ляшко — адпаведна 3,1% і 3,3%.

Іншыя партыі маюць намер падтрымаць менш за 3% выбаршчыкаў. 11,0% не вызначыліся, за каго будуць галасаваць.

Датэрміновыя выбары ва ўкраінскі парламент адбудуцца ў нядзелю, 21 ліпеня. Палова дэпутатаў будзе выбрана па партыйных спісах, палова — па мажарытарных.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031