Знайсці
18.07.2019 / 19:0312РусŁacБел

На з'ездзе камуністаў пасварыліся Вазняк і Калякін

У пачатку лета адбыўся з’езд партыі «Справядлівы свет». На ім старшынёй чарговы раз быў абраны Сяргей Калякін. Аднак цікава іншае, што на з’ездзе адбылася дыскусія паміж прыхільнікамі і праціўнікамі інтэграцыі з Расіяй.

Сяргей Вазняк. Фота gazetaby.com.

У патрэбнасці саюза з Расіяй засумняваўся Сяргей Вазняк, колішні рэдактар партыйнай газеты «Товарищ». Вазняк сказаў «НН», што не лічыць «пуцінскую Расію прагрэсіўнай дзяржавай».

«Гэта не тая дзяржава, якая ідзе ў будучыню. Калі б прапанавалі інтэграцыю са Швейцарыяй ці Люксембургам, то я б падумаў. А так я бачу ўсю расійскую несправядлівасць, хамскае стаўленне да простых людзей, нечуваную карупцыю, мне гэта не падабаецца. Не з’яўляецца Расія сёння для мяне прывабнай дзяржавай», — сказаў Вазняк.

На думку Вазняка, паглыбленая інтэграцыя прывядзе да таго, што тут толькі могуць з’явіцца «казакі з нагайкамі, кадыраўшчына, пакет законаў Яравой, карупцыя». «У нас і свайго дабра хапае», — адзначыў Вазняк.

Сам Сяргей Вазняк вырас у расійскім Белгарадзе. «Там мой тата, магіла мамы, брат з сям’ёй. Я вырас у Расіі, чалавек рускай культуры, руская мова мая родная», — кажа ён.

У выніку галасавання большасць удзельнікаў з’езда падтрымалі пазіцыі аб далейшай інтэграцыі Беларусі і Расіі. Некалькі чалавек усё ж падтрымалі і пазіцыю Вазняка, ён не быў у адзіночку.

Лідар «Справядлівага свету» Сяргей Калякін кажа, што саюзны дагавор паміж Беларуссю і Расіяй існуе дзякуючы фракцыі ПКБ у Вярхоўным Савеце. «Гэта выгадны Беларусі дагавор, ён абсалютна на роўныя ўмовы ставіць нашы краіны», — перакананы Калякін.

«Сёння 80% экспарту нашага ідзе ў Расію. Вы хочаце яго страціць? Страціць грошы, працоўныя месцы, пенсіі. Калі вы хочаце, каб Беларусь заставалася незалежнай і эканамічна, і палітычна, то нам неабходны саюз з Расіяй», — мяркуе Калякін.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031