Знайсці
18.07.2019 / 16:288РусŁacБел

Пуцін: Расія можа ўвесці дадатковыя бюджэтныя месцы ў ВНУ для беларусаў

У Расіі прапрацоўваюць магчымасць выдзялення дадатковых бюджэтных месцаў у ВНУ для беларусаў. Пра гэта Уладзімір Пуцін паведаміў сёння на форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае БелТА.

Фота: Надзея Бужан.

«З расійскага боку прапрацоўваецца магчымасць выдзялення дадатковых бюджэтных месцаў для грамадзян Беларусі ў нашых універсітэтах», — сказаў Уладзімір Пуцін.

Паводле яго слоў, цяпер у расійскіх ВНУ на бюджэтнай аснове навучаюцца каля 4 тысяч беларусаў. Каб спрасціць паступленне беларускіх абітурыентаў у ВНУ Расіі, у 2020 годзе плануецца праводзіць у Мінску Адзіны дзяржаўны экзамен. У будучыні такую ​​практыку можна распаўсюдзіць і на іншыя гарады Беларусі пры ўзгадненні з кіраўніцтвам краіны і профільнымі ведамствамі дзвюх краін, лічыць прэзідэнт Расіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031