Даслаць навіну
Знайсці
18.07.2019 / 16:18 1

Амерыканскі сенатар папрасіў праверыць расійскую праграму FaceApp на пагрозу бяспецы

18 ліпеня лідар Дэмакратычнай партыі ў Сенаце ЗША Чак Шумер папрасіў ФБР і Федэральную гандлёвую камісію ЗША праверыць папулярную праграму FaceApp з-за рызык для нацыянальнай бяспекі і персанальных даных.

Павялічыць выяву

Доступ да гэтых даных можа атрымаць «варожая замежная дзяржава», падкрэсліў сенатар.

Шумер папрасіў праверыць ФБР імавернасць, што даныя амерыканцаў трапяць да расійскага ўрада або звязаных з ім структур. Федэральная гандлёвая камісія, на яго думку, павінна папярэдзіць жыхароў ЗША пра небяспеку выкарыстання праграмы.

А кіраўнік аддзела бяспекі Дэмакратычнай партыі Боб Лорд разаслаў ліст удзельнікам перадвыбарнай кампаніі ў прэзідэнты ЗША ў 2020 годзе, у якім папрасіў неадкладна выдаліць FaceApp, калі яны паспелі яго ўсталяваць.

«На жаль, гэтая інавацыя не пазбаўленая рызыкі: FaceApp была распрацавана рускімі», — цытуе CNN ліст Лорда. Таму, канстатуе ён, загрузка фатаграфій у яго выклікае выклікае «істотную занепакоенасць».

Як мы змянялі знешнасць беларускіх знакамітасцяў праз мабільны дадатак FaceApp

Як будуць выглядаць беларускія селебрыці ў старасці ФОТЫ

Чем опасно мобильное приложение FaceApp, которое состаривает ваши лица

NN.by

1
Szcz / адказаць
18.07.2019 / 17:36
Деб..., б...я
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31