Знайсці
18.07.2019 / 14:5112РусŁacБел

Наталля Качанава наведала Жыровіцкі манастыр. І дала некалькі ўказанняў

Работы па рэканструкцыі званіцы і брацкага корпуса Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра павінны быць завершаны да канца сакавіка 2020 года, адзначыла сёння ў час наведвання манастыра кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава, паведамляе БелТА.

У маі 2020 года адзначацца 550-годдзе з часу з'яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці і 500-годдзе заснавання Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра.

«Манастыр — вялікая праваслаўная святыня. Юбілейныя даты не застануцца па-за ўвагай. Святочныя мерапрыемствы прыцягнуць вялікую колькасць гасцей. Важна правесці свята на самым высокім узроўні. Падрыхтоўка да яго ўжо стартавала. У найбліжэйшы час будзе створаны арганізацыйны камітэт, будзе прапрацавана канцэпцыя свята», — паведаміла Наталля Качанава.

Падчас наведвання манастыра кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта азнаёмілася з ходам работ па рэканструкцыі аб'ектаў манастыра. Раней, у прыватнасці, быў уведзены ў эксплуатацыю будынак трапезных з гасцініцай для паломнікаў.

Неўзабаве пачнуцца работы па рэканструкцыі брацкага корпуса. Яна прадугледжвае абнаўленне фасада, даху, замену вокнаў і дзвярэй, іншыя рамонтныя работы. Праект ужо гатовы і праходзіць экспертызу. Таксама вядуцца праектныя пошукі па рэстаўрацыі званіцы манастыра.

«Важна завяршыць гэтыя работы да канца сакавіка 2020 года, каб да святочных мерапрыемстваў аб'екты паўсталі ў абноўленым выглядзе. Пры гэтым асаблівую ўвагу трэба надаць якасці: памылак, пралікаў на аб'ектах такога ўзроўню быць не можа», - адзначыла Наталля Качанава. Яна таксама звярнула ўвагу на неабходнасць пільнага і ўзважанага падыходу да добраўпарадкавання аграгарадка Жыровічы.

План падрыхтоўкі да свята прадугледжвае рэканструкцыю, рамонт і ўвод у эксплуатацыю каля 30 аб'ектаў. У тым ліку будзе абноўлена цэнтральная плошча аграгарадка. Запланавана цеплавая рэабілітацыя, рамонт фасадаў, абнаўленне даха Дома культуры, навучальных будынкаў і інтэрнатаў аграрна-тэхнічнага каледжа. Вядзецца капітальны і бягучы рамонт жылля, працягваецца абнаўленне ліній сувязі, газа-, вода-і электразабеспячэння, ідзе замена дарожнага пакрыцця ў аграгарадку і на пад'ездзе да яго. Усе гэтыя працы, падкрэсліла Наталля Качанава, таксама неабходна завяршыць у сціслыя тэрміны, але без шкоды якасці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031