Знайсці
18.07.2019 / 13:1518РусŁacБел

Міністр эканомікі Расіі: Будаўніцтва Саюзнай дзяржавы можа быць закансервавана

Міністр эканамічнага развіцця Расіі Максім Арэшкін не выключыў, што будаўніцтва Саюзнай дзяржавы можа быць закансервавана або ў ім адбудзецца разварот, піша reform.by.

Па словах міністра, сумеснай рабочай групай падрыхтаваны праект інтэграцыйнай праграмы для Саюзнай дзяржавы. Яна ўзгоднена па большасці пазіцый. Аднак засталося некалькі ключавых пытанняў, якія павінны быць вырашаны на вышэйшым узроўні. Павінны быць прыняты рашэнні.

«Калі яны не будуць прынятыя, то гэта можа закансерваваць будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, а пры пэўных абставінах яго нават развярнуць», — сказаў Максім Арэшкін на пленарным пасяджэнні VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

У выпадку прыняцця рашэнняў і рэалізацыі праграмы СД можа выйсці на новы ўзровень.

«Рэалізацыя такой праграмы дазволіць дасягнуць прынцыпова новага ўзроўню ў развіцці Саюзнай дзяржавы і, што важна, без ўнясення якіх-небудзь змяненняў у Саюзны дагавор», — дадаў Максім Арэшкін.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031