Знайсці
18.07.2019 / 11:531РусŁacБел

У Лагойскім раёне прапала 15-гадовая раварыстка

Лагойскі РАУС шукае 15-гадовую Галіну Верамійчык, жыхарку Малых Нястанавічаў, паведамляе абласная міліцыя.

Яна 17 ліпеня ў 17.25 з'ехала з Крайска ў Малыя Нястанавічы на ​​ровары і яе месцазнаходжанне не ўстаноўлена.

Прыкметы: на выгляд 14-16 гадоў, рост 150-155 см, хударлявага целаскладу, вочы светла блакітныя, валасы прамыя светлыя доўгія, памер ног 35-36.

Была апранута: джынсы светла-сіняга колеру, балеткі без шнуроўкі бэжавага колеру, байка чорнага колеру з малюнкам чалавека чырвонага колеру, майка светла-бірузовага колеру з арнаментам наперадзе.

Пры сабе мела: дарожны ровар «Аіст» цёмна-сіняга колеру, верхняя рама пераматаная паралонам і чорнай ізастужкай.

Міліцыя просіць грамадзян, якім што-небудзь вядома пра абставіны знікнення ці месцазнаходжанне дзяўчынкі, патэлефанаваць у лагойскі РАУС па тэлефонах: + 375-44-786-42-25, + 375-33-346-53-98, 8-01774-78927, 8-01774-78459.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930