Знайсці
18.07.2019 / 11:28РусŁacБел

Ля Палаца незалежнасці выдзелена зямля пад яшчэ адну ўсходнюю амбасаду

Побач з Палацам незалежнасці выдзелены ўчастак для ўзвядзення будынкаў дыппрадстаўніцтва Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Як стала вядома TUT.BY, зямля перададзена ў арэнду амаль на 49 гадоў з штогадовай платай у адзін даляр.

Выява: «Яндэкс Карты». Участак размешчаны тут.

У квадраце паміж гандлёвымі цэнтрамі «Замак» і Palazzo ўжо пабудаваныя пасольствы Казахстана і Туркменістана, а таксама агароджваецца пляцоўка для будучага дыппрадстаўніцтва Кітая. Але гэта не ўсё.

Так, паміж будучым кітайскім і дзейным казахстанскім пасольствамі ёсць участак зямлі ў 0,64 гектара, які вылучаны для будаўніцтва будынкаў пасольства ААЭ.

Гэтая зямля перададзена ў арэнду дыппрадстаўніцтву Эміратаў амаль на 49 гадоў — з восені 2017 года да лета 2066-га. Арэндная плата — адзін даляр на год, як і ў выпадку з Кітаем.

Як распавяла REALTY.TUT.BY інфармаваная крыніца, праекта пасольства ААЭ пакуль няма, ды і наогул справа знаходзіцца ў падвешаным стане.

— Яны вельмі занепакоеныя, што іх з двух бакоў заціскаюць дзве амбасады. Магчыма, могуць папрасіць новую пляцоўку, — кажа суразмоўца партала.

Зараз жа пасольства ААЭ размяшчаецца ў невялікім асабняку на вуліцы Куйбышава.

TUT.BY

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031