Знайсці
18.07.2019 / 09:433РусŁacБел

Новы «Кароль Леў» — квіткі на Afisha.NN.BY

Да 25 жніўня беларусы могуць паглядзець рэмэйк мультфільма «Кароль Леў».

Яго пачалі здымаць яшчэ ў 2017 годзе. Фільм пройдзе пад слоганам «Кароль вяртаецца».

Паводле дадзеных аб праглядах тызера і трэйлера да новага «Караля Льва» і тэмпаў папярэдніх продажаў квіткоў на прагляд, гэтая праца стала другой па папулярнасці за год, адразу ж пасля «Мсціўцы: Фінал».

Водгукі пра стужку розныя. Хтосьці хваліць фільм, а хтосьці кажа, што Disney вырашыў гэтай карцінай падзарабіць на шчырых пачуццях гледачоў, але самому новаму фільму пачуццёвасці бракуе. Затое тэхнічны бок — дасканалы. Якасная карцінка і гук, падчас прагляду становіцца цяжка адчуваць мяжу паміж камп’ютарнай графікай і добра адзнятымі фільмамі Discovery.

Такім чынам, рэйтынг на Rotten Tomatoes — 6.45 з 10.

Пра што фільм? Дзеянне разгортваецца ў афрыканскай саване і распавядае пра маладога льва па імі Сімба, які страціў свайго бацьку Муфаса праз злога дзядзьку Шрама і быў выгнаны з прайду ў далёкія краі пустыні. Праз гады ён вяртаецца, каб вярнуць сабе трон. Знаёмыя з дзяцінства героі сталеюць, спазнаюць сябе і навакольны свет, памыляюцца, але ўсё ж робяць правільны выбар.

Дзе купіць квіткі? Зрабіць гэта можна на нашай Афішы. Мы прапануем глядзець фільмы ў Арткінатэатрах (ГЦ «Еўропа» і «Тытан»), бо яны сапраўды класныя. Сучасная тэхніка, зручнае абсталяванне — тут ёсць усё для камфортнага прагляду.

Кошт: 6.00 — 10.00 BYN.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930