Адключыліся тры энергаблокі Калінінскай АЭС
Фота з Вікіпедыі
Тры энергаблокі Калінінскай атамнай электрастанцыі ў Цвярской вобласці Расіі адключаныя ад сеткі, паведамляе ТАСС.
«Радыяцыйны фон у парадку. Пашкоджанняў абсталявання няма», — заявілі прадстаўнікі АЭС.
Аўтаматычнае спыненне першага і другога энергаблокаў адбылося з-за кароткага замыкання.
«З-за адключэння аднаго з трансфарматараў току на адкрытай размеркавальнай прыладзе 750 кілавольт адключылася лінія электраперадачы. Як вынік, адключаныя ад сеткі першы, другі і чацвёрты энергаблокі Калінінскай АЭС», — заявіў у сваю чаргу прадстаўнік Расэнергаатама.
Наступстваў для спажыўцоў з-за адключэння энергаблокаў няма, дадалі ў ведамстве.
Прычынай інцыдэнту стала кароткае замыканне ў трансфарматары току, з-за якога адключыліся высакавольтныя лініі электраперадач «Белазерская» і «Доследная».